Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні

Как безопасно читать новости в телеграме в Беларуси

Фэйкавыя паведамленні прыходзяць экс-палітвязням, ілюстрацыйнае фота / Unsplash

Экс-палітвязні і актывісты атрымліваюць фэйкавыя паведамленні — нібыта ад Офіса Ціханоўскай. Яны прыходзяць у тым ліку з акаўнта @prisoners_manager, паведамляе прэс-служба Офіса.

Адпраўнікі называюць сябе супрацоўнікамі Офіса і заклікаюць людзей "спыніць крытыку" і "не падрываць давер донараў". У паведамленнях сцвярджаецца, быццам публічныя выказванні перашкаджаюць дапамагаць тым, хто яшчэ застаецца за кратамі.

"Офіс Святланы Ціханоўскай не мае ніякага дачынення да гэтых паведамленняў. Мы не звярталіся да былых палітвязняў з падобнымі патрабаваннямі і не выкарыстоўваем ананімныя акаўнты для камунікацыі", — заяўляюць у Офісе. Пры сумневах рэкамендуецца звязацца са структурай праз афіцыйныя каналы.

У Офісе мяркуюць, што гэта можа быць правакацыя беларускіх спецслужбаў. Таксама звяртаюць увагу, што такія кантакты могуць быць спробай атрымаць асабістую інфармацыю пра былых палітвязняў, іх сувязі і месцазнаходжанне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.