Руіны найстарэйшага будынка ў Бабруйску бясплатна перадалі кампаніі "гаманца Лукашэнкі"

"Гаўптвахта" ў Бабруйску

"Гаўптвахта" ў Бабруйску / "Спадчына"

Руіны найстарэйшага будынка ў Бабруйску бясплатна перадалі кампаніі "гаманца Лукашэнкі". Новы ўласнік — ТАА "Эйчемси груп", за якой стаіць Аляксандр Зайцаў, — напрацягу трох гадоў абавязаная выканаць на помніку архітэктуры рамонтна-рэстаўрацыйныя працы. А калі не паспее — выплаціць гораду няўстойку.

Згодна з адказам з Міністэрства культуры, які атрымалі падпісчыкі тг-канала "Спадчына", рэшткі былога езуіцкага касцёла (афіцыйна яны фігуруюць пад назвай "Гаўптвахта") — прызнаныя "не выкарыстанымі ці выкарыстанымі не эфектыўна". Вядома, што ўвесну 2025 года там абвалілася сцяна.

Таксама паведамляецца, што ў сакавіку 2026 года Мінкульт выдаў кампаніі Зайцава дазвол на навукова-даследчыя і праектныя працы па рэканструкцыі аб'екта — са змяненнем яго прызначэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.