Пачобут вярнуўся ў Беларусь — ці можна іншым планаваць вяртанне? Эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Анджэй Пачобут выканаў сваё абяцанне і 8 верасня прыехаў у Беларусь, у свой родны горад Гродна. Мужнасць гэтага ўчынку, беручы пад увагу небяспеку з боку рэжыму, для якога існаванне ў парадыгме “часам не да законаў” працягваецца з 2020 года, прызнаюць усе. Тым не менш, варта ўлічваць, што паехаў Анджэй на радзіму напярэдадні візіту ў Мінск Джона Коўла. А гэта ўсё ж нейкая гарантыя. Хоць паўтараць учынак Анджэя іншым вымушаным мігрантам Алесь Бяляцкі настойліва не раіць. А вось Валер Кавалеўскі лічыць, што “смелы і патрыятычны крок Анджэя можа дапамагчы пракласці шлях да бяспечнага вяртання ўсім, хто гэтага жадае”.
Учынак Пачобута “пракладае шлях да бяспечнага вяртання ўсім, хто гэтага жадае”, альбо стварае дадатковыя пагрозы для беларусаў у выгнанні? Ці варта разлічваць на паспяховасць місіі Уіткафа і Кушнера? Якой “саюзнай інтэграцыі” хоча Лукашэнка і на чым настойвае Расія? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.