Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі стваральнікам оптагенетыкі
Нобелеўскія лаўрэаты па медыцыне / Нобелеўскі камітэт
5 кастрычніка былі абвешчаныя першыя сёлета лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.
Узнагароду ў галіне фізіялогіі і медыцыны прысудзілі амерыканскаму псіхіятру і нейрабіёлагу Карлу Дайсероту (Стэнфардскі ўніверсітэт), а таксама яго нямецкім калегам Петэру Хегеману (Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта) і Георгу Нагелю (Вюрцбургскі ўніверсітэт). Так былі адзначаныя іх працы ў галіне оптагенетыкі.
Оптагенетыка — методыка даследавання працы нервовых клетак, заснаваная на ўкараненні ў іх мембрану спецыяльных іённых каналаў, якія рэагуюць на ўзбуджэнне святлом.
Сёлета памер Нобелеўскай прэміі ў кожнай галіне складае 12 млн шведскіх крон (1,2 млн долараў). Пры наяўнасці некалькіх пераможцаў грашовая частка прэміі дзеліцца паміж усімі.