Невядомы аб'ект заляцеў у Польшчу падчас расійскай атакі па Украіне
Польскія вайскоўцы на месцы здарэння / Jakub Orzechowski / Agencja Wyborcza.pl
Невядомы аб'ект зваліўся ў Польшчы падчас сённяшняй начной атакі Расіі па Украіне. Пра гэта паведамляюць польскія СМІ.
Інцыдэнт адбыўся ў Люблінскім ваяводстве, прыкладна за 80 км ад украінскай мяжы. Раніцай у Любліне і бліжэйшых населеных пунктах абвясцілі паветраную трывогу, пасля чаго мясцовыя жыхары пачулі выбухі.
Пазней паблізу вёскі Тарнава-Калонія знайшлі варонку дыяметрам каля 10 метраў і абломкі невядомага аб'екта. На месцы здарэння працуюць паліцыя, вайскоўцы, спецслужбы і пракуратура.
Польскія ўлады пакуль не паведамляюць, што менавіта ўпала на тэрыторыі краіны.