Расіяне атакавалі Львоў 22 ракетамі

Наступствы расійскага ўдару па Львове

Наступствы расійскага ўдару па Львове / ДСНС Украіны

У ноч на 30 ліпеня расійскія войскі запусцілі па Львове 22 ракеты. Большасць з іх удалося збіць, але некаторыя трапілі ў цэлі, паведаміў кіраўнік горада Андрэй Садовы.

Цяпер вядома пра пашкоджанне 21 дома ў Львове, двух садкоў і школы. У доме, дзе працягваецца разбор завалаў, былі "зрэзаныя" цэлыя паверхі, адзначае hromadske.ua. Ратавальнікі шукаюць ацалелых, ім дапамагаюць мясцовыя жыхары.

Вядома як мінімум пра 26 пацярпелых, 15 чалавек былі шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых ёсць дзеці. Адно дзіця даставілі ў бальніцу.

Пошукава-ратавальная аперацыя працягваецца. Ратавальнікі змаглі дастаць з-пад завалаў семярых чалавек.

Мінулай ноччу расіяне падымалі ў неба самалёты стратэгічнай авіяцыі, запускалі па Украіне балістычныя і крылатыя ракеты. Асноўны ўдар быў скіраваны на заходнія рэгіёны.

У Кіеве загінуў 1 чалавек, яшчэ 5 чалавек пацярпелі ў Кіеўскай вобласці. Пад Крывым Рогам балістычная ракета пацэліла ў прыватны дом, дзе жыла шматдзетная сям'я. Вядома пра шасцярых загінулых (у тым ліку траіх дзяцей) і васьмярых параненых (сярод іх двое дзяцей).

На Палтаўшчыне расійскі ўдар прыпаў на склады прыватнага прадпрыемства і тэрмінал "Новай пошты", загінуў адзін чалавек.

Расіяне атакавалі Львоў 22 ракетамі
Наступствы расійскага ўдару па Львове / ДСНС Украіны
Расіяне атакавалі Львоў 22 ракетамі
Наступствы расійскага ўдару па Львове / ДСНС Украіны
Расіяне атакавалі Львоў 22 ракетамі
Наступствы расійскага ўдару па Львове / ДСНС Украіны
Расіяне атакавалі Львоў 22 ракетамі
Наступствы расійскага ўдару па Львове / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.