Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліць Вольга Зазулінская
Вольга Зазулінская / LookByMedia
Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліць Вольга Зазулінская, якая да 9 жніўня займала пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльных пытаннях. Ужо былая кіраўніца Місіі Святлана Шаціліна працягне працу ў Каардынацыйнай Радзе.
Часова выконваць абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльных пытаннях будзе Юлія Міцкевіч.
Пра кадравыя перастаноўкі на закрыцці канферэнцыі "Новая Беларусь" абвясціла лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская.