Пераходны кабінет адкрывае для беларусаў бясплатныя кансультацыйныя пункты

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вераніка Станкевіч

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вераніка Станкевіч / прэс-служба АПК

Бясплатныя інфармацыйныя пункты для беларусаў будуць дзейнічаць у Варшаве, Познані і Вільні. Іх адкрывае прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы.

Адкрыццё першых пунктаў запланавана да сярэдзіны снежня, паведамляе прэс-служба АПК.

У гэтыя пункты можна будзе звярнукцца каб атрымаць інфармацыю па наступных пытаннях: 
— легалізацыя і афармленне дакументаў;
— сацыяльная падтрымка і медыцына;
— адукацыя і працаўладкаванне;
— жыллё і інтэграцыя ў новай краіне.

Калі наведвальнікам спатрэбіцца спецыялізаваная дапамога, іх накіруюць у профільныя арганізацыі або да адпаведных спецыялістаў.

Усе паслугі будуць бясплатнымі. Плануецца, што ў большасці выпадкаў звярнуцца па дапамогу можна будзе без папярэдняга запісу.

Перад адкрыццём пунктаў прадстаўніцтва АПК праводзіць апытанне, каб высветліць, якая дапамога і якія паслугі найбольш патрэбныя ды які графік працы будзе найбольш зручным. Апытанне праводзіцца ананімна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.