Расійская вайна на беларускіх шасі: ці сапраўды Лукашэнка хоча міру? Эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Пакуль лідары розных краін гавораць пра неабходнасць спынення вайны ва Украіне, лукашэнкаўскі рэжым працягвае пашыраць супрацу з расійскай ваенкай. Не, Лукашэнка таксама кажа, што хоча міру, і нават плацоўку для мірных перамоў гатовы прадаставіць, але і пра наладжванне добрых стасункаў з Еўропай ён таксама гаворыць. Вось толькі ні мігранты, ні кантрабанда не працягваюць ісці з тэрыторыі Беларусі да нашых суседзяў. Наладжванне адносінаў адбываецца праз “здаровы прагматызм” — абмен палітвязняў на зняцце санкцый.

Як беларускі МЗКЦ убудавалі ў сістэму расійскага “Панцыра” і як пашыраецца супраца з расійскай ваенкай? З чым наведвалі гэтым разам прадстаўнікі БЕЛПОЛа Украіну? Чым адметная заява Рыжанкова наконт гандлю палітвязнямі і да чаго рыхтуецца рэжым Лукашэнкі — да міру ці да пашырэння вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 15:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.