Літоўскія радары зафіксавалі ў небе незразумелы аб'ект недалёка ад мяжы з Беларуссю
Вежа Гедыміна ў Вільнюсе
Літоўскія вайскоўцы зафіксавалі ў небе аб'ект, які, мяркуючы па ўсім, ляцеў з Беларусі. Радары зафіксавалі сігнал каля 4 гадзін ночы паблізу горада Варэна — гэта недалёка ад мяжы з Гродзенскай вобласцю.
Праз 20 хвілін аб'ект пакінуў паветраную прастору Літвы і перасёк мяжу Літвы і Калінінградскай вобласці, піша мясцовае выданне Kauna Diena.
«Не было падстаў для падачы сігналу папярэджання аб паветранай атацы», — гаворыцца ў заяве літоўскіх вайскоўцаў.
Дадзеных, якімі яны валодаюць, недастаткова, каб дакладна вызначыць, пра які менавіта аб'ект ідзе гаворка.