Куды вядзе “Падземнымі пераходамі” свайго чытача Альгерд Бахарэвіч? Эфір
Альгерд Бахарэвіч / Euroradio
Выдавецтва “Янушкевіч” вырашыла паэксперыментаваць з новымі формамі кніжнай прамоцыі, каб прадставіць чытачам новы раман Альгерда Бахарэвіча “Падземныя пераходы”. Першыя сустрэчы гэтага эксперыментальнага Кніжнага клуба адбудуцца 27 і 28 жніўня ў варшаўскай кнігарні “Букіністка”. Самае цікавае, што на сустрэчы будзе прысутнічаць сам аўтар, які “нароўні з клубаўцамі будзе весці дыскусію”, і што гэтыя шчасліўцы атрымалі кнігу за два тыдні да афіцыйнага пачатку яе продажу. Мы вырашылі правесці свой кніжны клуб у эфіры, хоць “Падземныя пераходы” загадзя прачытаць і не мелі магчымасці. Да ўсяго, маем яшчэ адну нагоду павіншаваць спадара аўтара — яго культавыя “Сабакі Еўропы” выходзяць у польскім перакладзе.
Пра што новая кніга Бахарэвіча і якую галоўную думку ён хоча данесці праз “Падземныя пераходы” да чытачоў? Ці ладзіў ён ужо сустрэчы ў такім фармаце, які прапанавала выдавецтва “Янушкевіч”, і што найчасцей цікавіць людзей падчас сустрэчы з аўтарам? Чым адметныя польскі пераклад і польскае выданне “Сабак Еўропы” і чаму ён лічыць, што дачакаецца стварэння ў сацсетках хутчэй антыфанацкага клуба, чым клуба прыхільнікаў Бахарэвіча? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч у 13:00.