Групу мінчукоў затрымалі за пікнік у парку — праваабаронцы
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / БелТА
У Мінску міліцыянты затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку. Пра гэтую гісторыю расказаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі Threads, заўважылі праваабаронцы "Вясны".
Паводле ўдзельніка пікніка, міліцыянты сказалі, што на гэта трэба атрымаць дазвол. Затрыманых завезлі ў РУУС Першамайскага раёна сталіцы. Там у іх праверылі тэлефоны, а пасля далі на подпіс дакумент, які не далі часу прачытаць.
Допіс у Threads