Еўрабачанне забароніць ваюючым краінам прымаць у сябе конкурс
Еўрабачанне-2027 пройдзе ў Балгарыі / eurovision.com
Еўрапейскі вяшчальны Ссаюз (EBU) змяніў правілы конкурсу Еўрабачанне.
Краіну-пераможцу будуць аўтаматычна пазбаўляць права праводзіць конкурс, калі на бяспеку гэтай краіны або "непасрэдна прылеглага рэгіёну" істотна ўплывае ўзброены канфлікт або складаная геапалітычная абстаноўка".
Дарэчы, такая сітуацыя на Еўрабачанні ўжо была. У 2022 годзе конкурс выйграла Украіна, але ў сувязі з расійскай агрэсіяй конкурс у наступным годзе прымала Вялікабрытанія.
Таксама абноўленыя правілы наконт выканаўцаў. Вакаліст павінен спяваць ужывую, хаця для музыкі дапускаецца выкарыстанне фанаграм. Акрамя таго, усе артысты да дня сваёй першай рэпетыцыі павінны дасягнуць узросту 18 гадоў (замест ранейшай нормы 16 гадоў).
Новыя правілы пачнуць дзейнічаць у 2027 годзе, калі конкурс прыме Балгарыя. Сёлета пераможцай Еўрабачання стала спявачка Dara c кампазіцыяй "Bangaranga".