Двое грамадзян Беларусі пацярпелі праз атакі БПЛА ў Расіі
Пацярпелыя ў Тамбове / @tmbcan
Двое грамадзян Беларусі пацярпелі з-за нядаўніх атак БПЛА ў рэгіёнах Расіі. Гэта заўважылі ў reform.news.
Адзін беларус апынуўся сярод пацярпелых у выніку атакі беспілотнікаў на лагістычны цэнтр Wildberries у Катоўску Тамбоўскай вобласці 18 ліпеня. Паводле дадзеных мясцовых улад, на дзень 19 ліпеня ў бальніцах рэгіёна застаюцца 12 чалавек, а 10 чалавек раней былі адпраўлены на лячэнне ў федэральныя медыцынскія цэнтры Мінздароўя Расіі і маскоўскія бальніцы пасля кансультацый з прафільнымі спецыялістамі.
У ноч на 19 ліпеня ў горадзе Льгаў Курскай вобласці пацярпеў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Улады рэгіёна заявілі пра 120 збітых беспілотнікаў той ноччу, а таксама пра 26 артылерыйскіх абстрэлаў адселеных тэрыторый і 11 атак з выкарыстаннем беспілотнікаў з выбуховымі прыладамі.