Сёлета ў іміграцыйныя турмы ЗША трапілі 89 беларусаў

ЗША, ілюстрацыйнае фота

ЗША, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У 2026 годзе ў іміграцыйныя турмы ў ЗША былі змешчаныя 89 беларусаў. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на справаздачу валанцёрскай ініцыятывы ў ЗША ByAction.

"Большасць затрыманых не мелі ніякіх парушэнняў і знаходзіліся ў звычайным іміграцыйным працэсе. Толькі 6 чалавек, або каля 7% ад агульнай колькасці затрыманых, былі аднесеныя да катэгорыі "сonvicted сriminal" (асуджаныя злачынцы. - Рэд.)", — гаворыцца ў паведамленні ініцыятывы.

Трое з беларусаў, затрыманых у 2026 годзе, ужо былі дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся выехаць добраахвотна. Як мяркуюць у ініцыятыве ByAction, цяпер у амерыканскіх іміграцыйных турмах знаходзяцца каля 60 беларусаў, "якія працягваюць змагацца за свабоду і сваю будучыню".

Іміграцыйны кантроль у ЗША рэзка ўзмацніўся падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.