Два шары з кантрабанднымі цыгарэтамі ўрэзаліся ў электрычныя правады ў Літве

Шар кантрабандыстаў, фота ілюстрацыйнае

Шар кантрабандыстаў, фота ілюстрацыйнае / Паліцыя Падлясся

Два шары з кантрабанднымі цыгарэтамі зачапілі электрычныя правады ў літоўскіх вёсках. Інцыдэнты адбыліся ў адзін дзень, піша Delfi.

У вёсцы Дотнувос рана 21 кастрычніка ўранку шар зачапіў правады і выбухнуў, на месца выязджалі пажарныя. У той жа дзень паліцыя Каўнаскага павета знайшла ў суседняй вёсцы 10 пакетаў, перавязаных вяроўкай, у якіх, меркавана, знаходзілася 15 тыс. пачак цыгарэт. 

А позна ўвечары жыхары вёсцы Шакняй паведамілі пажарным, што "нешта гарыць у полі". Калі ратавальнікі прыбылі, зноў аказалася, што гэта паветраны шар зачапіў электрычныя правады і выбухнуў. У самой вёсцы было выяўлена каля 4,9 тыс. пачак цыгарэт з акцызнымі маркамі Беларусі. 

Паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі рэгулярна становяцца праблемай для Літвы. У 2025 годзе праз вялікую колькасці шароў у небе ўлады краіны былі вымушаны прыпыняць працу Віленскага аэрапорта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.