Даведнік для экскурсій. З'явілася карта будынкаў савецкага мадэрнізму ў Беларусі
Яго стварылі энтузіясты / belmodernism.by
Стваральнікі рэсурсу, прысвечанага савецкаму манументальнаму мастацтву Беларусі, апублікавалі інтэрактыўную карту будынкаў савецкага мадэрнізму.
На сайце ўжо можна паглядзець будынкі ў Мінску, Наваполацку, Баранавічах і Бабруйску.
Рэсурс знаходзіцца ў стадыі тэставання і дадавання інфармацыі пра новыя будынкі.