Ціханоўская заклікае беларусаў прыйсці на развітанне з Мілінкевічам

Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў далучыцца да развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. Яно пройдзе ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня.

Цырымонія будзе праходзіць па наступным раскладзе:

10:00 — выстаўленне труны для развітанне ў архікафедральным саборы (Archikatedra św. Jana Chrzciciela).

12:00 — святая імша там жа.

15:00 — пахаванне на вайсковых могілках "Павонзкі" (не путайце са звычайнымі "Павонзкамі", гэта Cmentarz Wojskowy na Powązkach).

Ціханоўская заклікае прыйсці беларусаў на развітанне, каб "ушанаваць памяць чалавека, які шмат гадоў працаваў дзеля свабоднай і еўрапейскай Беларусі".

Мілінкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднанай апазіцыі ў 2006 годзе. Пасля 2020-га аказаўся ў эміграцыі, як сотні тысяч іншых беларусаў. 11 жніўня 2026 года ён сканаў пасля працяглай хваробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.