Павел Севярынец пакінуў аўтограф у пашпарце беларуса
Пашпарт з аўтографам
Беларускі палітык і экс-палітвязень Павел Севярынец пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным пашпарце беларуса. Пра такое яго папрасіў адзін з удзельнікаў сустрэчы ў Гданьску.
Гэта не першы аўтограф у пратэрмінаваным пашпарце. Раней подпіс у дакуменце пакінуў нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.
Праз тое, што пашпарт ужо пратэрмінаваны, подпісы не могуць яго сапсаваць. "Але пачуцці ўсё адно своеасаблівыя", — падзяліўся Севярынец.
Аднак у каментарах пад пастом Севярынца дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адзначыў, што ён бы не спяшаўся "спісваць старыя пашпарты". "У многіх краінах яго будуць прымаць незалежна ад пратэрмінаванасці", — дадаў Вячорка.