Цягам трох месяцаў золата з ЦАР вывозіцца ў Беларусь

ПВК "Вагнер", фота ілюстрацыйнае

ПВК "Вагнер", фота ілюстрацыйнае / French army/AP

Цягам трох месяцаў золата з ЦАР вывозіцца ў Беларусь, а кантралюе гэта ЧВК Вагнера на чале з Паўлам Прыгожыным, сынам былога лідара ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.

Паўлу Прыгожыну 28 гадоў. У красавіку ў сталіцы ЦАР ён сустрэўся з кіраўніцтвам краіны і прадстаўнікамі "Вагнера" каб абмеркаваць экспарт золата ў абыход міжнароднага кантролю і рынку ААЭ. У выніку ўлады краіны пагадзіліся афармляць дакументы, паводле якіх золата лічыцца дзяржаўнай уласнасцю. Пасля гэтага грузы накіроўваюць у Беларусь.

У камандзе маладога Прыгожына каля 500 наймітаў. Яны ахоўваюць прэзідэнта ЦАР, ваююць супраць паўстанцаў і маюць уплыў сярод мясцовых сілавікоў.

Згодна ацэнцы Global Initiative Against Transnational Organized Crime, кошт гадавой здабычы на ​​найбуйнейшым залатым рудніку, які знаходзіцца пад кантролем групоўкі, дасягае 250 мільёнаў долараў. Па інфармацыі Politico, у 2021 годзе “залаты” прыбытак Вагнера складаў каля мільярда долараў. Грошы ішлі на пакупку ўзбраенняў і новых наймітаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.