У Беларусь прыйшло бабіна лета
Прагноз надвор'я па Беларусі на 28-30 верасня / LookByMedia
Пасля халоднага і дажджлівага тыдня ў Беларусь прыйшло бабіна лета. Надвор'е пачынаючы з 28 верасня будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
Чакаецца зменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы: 28 верасня +4..+10°С, а 29-30 верасня +2 +8°С, мясцамі +9 +10°С.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад +14 +16 па паўночным усходзе да +20 +22°С па паўднёвым захадзе.