Бойка ў мінскім метро скончылася арыштам для замежніка

У метро

У метро / myfin.by

В Мінску 28-гадовага замежніка асудзілі на тры месяцы арышту пасля канфлікту з супрацоўнікамі аховы метро на станцыі "Каменная Горка". Мужчына быў п’яны і разам з жонкай і маленькай дачкой спрабаваў праехаць да чыгуначнага вакзала. Спачатку ахова не пусціла яго на платформу, пасля чаго сям’я ўсё ж вярнулася ў метро.

Калі інспектар зноў нагадаў, што п’яным знаходзіцца ў метро забаронена, мужчына адштурхнуў яго, і сям’я села ў цягнік. На апошняй станцыі яны спрабавалі перасесці на патрэбны цягнік і бегалі ад супрацоўнікаў па вагонах, затрымліваючы адпраўленне.

У выніку машыніст закрыў дзверы і з’ехаў, пакінуўшы сям’ю на платформе. Пасля гэтага мужчына зноў стаў агрэсіўным і ўдарыў аднаго з інспектараў кулаком у твар. Яго затрымалі.

Суд прызнаў замежніка вінаватым у гвалце і пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы і прызначыў тры месяцы арышту. Акрамя таго, мужчына павінен выплаціць пацярпеламу тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.