"Белая Русь" хоча прыбраць з беларускіх гарадоў рэкламу казіно

Навязлівая рэклама казіно ў Мінску

Навязлівая рэклама казіно ў Мінску / Калаж Еўрарадыё

"Белая Русь" хоча прыбраць з беларускіх гарадоў рэкламу казіно. А самі азартныя гульні вынесці за межы Мінска. Такія прапановы прагучалі на прысвечанай гульнявой залежнасці сустрэчы, што прайшла ў грамадска-палітычным цэнтры аддзялення партыі ў Фрунзенскім раёне Мінска.

Лудаманію там назвалі "адной з самых недаацэненых пагроз сучаснасці". І дадалі, што пытанне пра рэкламу казіно ўжо прапрацоўваецца Ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Гульнявыя зоны сталі актыўна адкрывацца ў Беларусі з сярэдзіны 2009 года, калі іх амаль забаранілі ў Расіі.

Сёння рэклама казіно сустракаецца ў беларускіх гарадах ледзь не на кожным кроку. Буйныя брэнды выступаюць спонсарамі спартовых камандаў і музычных фэстаў.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.