Лукашэнка зачышчае сферу анлайн-казіно на карысць сваёй сям’і? Эфір з Івашкевічам

Ігравы зал казіно

Ігравы зал казіно / freepik.com

У Беларусі рэклама анлайн-казіно сустракаецца ледзь не на кожным білбордзе, у кожным пад'ездзе і нават у грамадскіх прыбіральнях. А на мінулым тыдні гэтым нечакана абурыўся і сам Лукашэнка. Маўляў, “усе гэтага гуся круцяць”, а яго сям'ю за гэта “трэцiруюць”. Пасля гэтага ў Мінску пачалі здымаць рэкламныя канструкцыі — быццам бы ўлады і сапраўды ўзяліся за справу.

Але хто рэальна стаіць за найбуйнейшымі казіно краіны — афлайн і анлайн? Ці мае рацыю Лукашэнка, калі кажа, што яго сям'я тут ні пры чым? І чаму дзяржава на словах змагаецца з рэкламай азартных гульняў, а на справе сама трымае адно з найбуйнейшых анлайн-казіно праз структуры Кіраўніцтва справамі прэзідэнта?

На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адкажа Станіслаў Івашкевіч, стваральнік і кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ), аўтар расследаванняў пра ўладальнікаў казіно і іх сувязі з атачэннем Лукашэнкі. 

Стрым пачнецца ў 16 гадзін па мінскім часе, задавайце свае пытанні, калі гэта вам бяспечна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.