Беларускі гурт "Касары" зняўся ў культавым польскім серыяле "1670"

"Касары" на здымках серыяла "1670"

"Касары" на здымках серыяла "1670" / фота з сацсетак Аляксандра Драгавоза

На польскія экраны выйшаў трэці сезон культавага серыяла "1670". У ім атрымалі ролі і беларусы.

Мужчынскі спеўны гурт "Касары" пад кіраўніцтвам Сержука Доўгушава грае ў фільме ўкраінскіх казакоў.

"Мы гралі ўкраінскіх казакаў, якія спяваюць і лупяць у велічэзны бубен. Гэта была адна з самых вясёлых прыгод мінулага лета", — напісаў у сацсетках адзін з удзельнікаў здымкаў.

Серыял "1670" пад выглядам гістарычнага кіно ўздымае і сатырычна абыгрывае самыя вострыя праблемы сучаснасці — ад экалогіі да польскага нацыянальнага характару.

Беларускі гурт "Касары" зняўся ў культавым польскім серыяле "1670"
"Касары" на здымках серыяла "1670" / фота з сацсетак Аляксандра Драгавоза
Беларускі гурт "Касары" зняўся ў культавым польскім серыяле "1670"
"Касары" на здымках серыяла "1670" / фота з сацсетак Аляксандра Драгавоза
Беларускі гурт "Касары" зняўся ў культавым польскім серыяле "1670"
"Касары" на здымках серыяла "1670" / фота з сацсетак Аляксандра Драгавоза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.