"Аб’яднаны спіс" перамог у большасці самакіраванняў Латвіі на парламенцкіх выбарах

Лідар "Аб’яднанага спісу" Андрыс Кулбергс

Лідар "Аб’яднанага спісу" Андрыс Кулбергс / LETA, Kaspars Krafts

Паводле вынікаў выбараў у 15-ы Сейм Латвіі "Аб’яднаны спіс" стаў самай папулярнай палітычнай сілай у 36 з 42 самакіраванняў краіны, піша LSM. Ён саступіў першае месца толькі ў шасці самакіраваннях Латгаліі, дзе найбольшую падтрымку атрымала партыя "Латвія на першым месцы" Айнарса Шлесерса. На выбарах 2022 года лідарам у 21 самакіраванні было "Новае адзінства", аднак гэтым разам партыя не змагла захаваць свае пазіцыі. Падлічана 99,9% галасоў.

"Аб’яднаны спіс" (Apvienotais saraksts) — палітычны альянс, створаны перад выбарамі 2022 года. У яго ўвайшлі некалькі партый і палітычных рухаў, у тым ліку Саюз зялёных і сялян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.