Як Лукашэнку ізноў не пашчасціла з “народцам”, а Трампу — з вайной. Эфір
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
Трамп, спачатку анансаваўшы самы магутны ўдар па Іране пасля Другой сусветнай вайны, ізноўку яго адмяніў. Не інакш як атрымаўшы чарговую перамогу над Тэгеранам. А Рубіа вярнуўся да разваг пра хуткае аднаўленне перамоў па дасягненні міру ва Украіне — цягам 2–3 тыдняў. Ну і Коўл з Лукашэнкам абмяняліся сігналамі і прапановамі, паабяцаўшы ў чарговы раз хуткую сустрэчу. А Каардынацыйная рада прыняла рэзалюцыю аб Круглым стале ў Беларусі.
Ці вартая 17-я перамога Трампа над Іранам Нобелеўскай прэміі міру і як на гэтым фоне выглядае малюнак у сацсетках з Венесуэлай у выглядзе 51-га штата ЗША? Ці надоўга змянілася стаўленне Трампа да Зяленскага і што дае падставы Рубіа казаць пра аднаўленне перамоў паміж Расіяй і Украінай? Ці магчымы Круглы стол з удзелам дэмсіл і прадстаўнікоў рэжыму, і чаму Лукашэнку так не шанцуе з “народцам”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 14:00.