Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? Эфір

Алесь Чумакоў

Алесь Чумакоў / Еўрарадыё

Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Алесь быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня ў выніку перамоўнага працэсу паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі і дэпартаваны ў Літву, адкуль пераехаў у Польшчу.
 
Што прымушала заставацца ў Беларусі, насуперак перасцярогам аб небяспецы і пагрозе затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд і асабліва фармулёўка віны? Чым плануе займацца і якія мае творчыя планы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.