Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries пад Самарай і аб'екты ў Саратаве
Гарыць склад / Supernova+
Украінскія беспілотнікі раніцай 2 жніўня атакавалі склад кампаніі Wildberries у пасёлку Новасямейкіна пад Самарай, на аб'екце ўспыхнуў пажар. Факт атакі і ўзгарання пацвердзілі сама кампанія і губернатар Самарскай вобласці.
Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы Supernova+ і exilenova+ апублікавалі відэа і фатаграфіі з буйным слупам дыму, якія, меркавана, знялі мясцовыя жыхары. Гэта ўжо дзявяты склад Wildberries, атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі з сярэдзіны ліпеня.
У ноч на 2 жніўня беспілотнікі таксама атакавалі мэты ў Саратаве і Энгельсе. Тэлеграм-канал Supernova+, які адсочвае публікацыі ў расійскіх сацсетках, сцвярджае, што ўдар зноў прыйшоўся па мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе, і публікуе відэа з двума ачагамі пажару і шлейфамі дыму.
Тэлеграм-канал Astra, праведзеўшы геалакацыю кадраў, пацвердзіў, што гарыць менавіта Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод.
Украінскія беспілотнікі атакавалі гэты НПЗ ужо неаднаразова, апошні раз — у пачатку ліпеня. Горад Энгельс размешчаны на супрацьлеглым ад Саратава беразе Волгі, там базіруюцца расійскія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі.