У МЗС няма звестак пра беларусаў, загінулых ці пацярпелых у катастрофе ў Іспаніі

Чыгуначная катастрофа ў Іспаніі

Чыгуначная катастрофа ў Іспаніі / EPA-EFE

Да цяперашняга часу інфармацыі аб наяўнасці грамадзян Беларусі сярод загінулых і параненых падчас чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі не паступала. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Ведамства выказвае глыбокія спачуванні сем'ям, родным і блізкім загінулых у выніку сутыкнення высакахуткасных цягнікоў і зычыць хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Беларуская амбасада ў Іспаніі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі ўладамі і ўважліва адсочвае сітуацыю.

Трагедыя адбылася ў іспанскай правінцыі Таледа: там сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі. У СМІ пішуць, што колькасць ахвяраў перавысіла ўжо 50 чалавек. Рух на лініі паміж Мадрыдам і Андалусіяй прыпынены.

Паводле папярэдніх даных Міністэрства транспарту Іспаніі, цягнік Renfe урэзаўся ў заднюю частку цягніка Iryo. Два вагоны апошняга сышлі з рэек. Прычынай аварыі магла стаць памылка аператара.

Гэта трэцяя буйная чыгуначная катастрофа ў Іспаніі за 2026 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.