У МУС Беларусі створана беспілотная лятальная авіяцыя — Кубракоў

Трэніроўка на палігоне в/ч 3214 / t.me/iammilitary/
Трэніроўка на палігоне в/ч 3214 / t.me/iammilitary/

У МУС Беларусі створана беспілотная лятальная авіяцыя, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго слоў, унутраныя войскі і АМАП атрымалі ўдарныя дроны.

"Мы паглядзелі, як выкарыстоўваюцца беспілотныя лятальныя апараты на палях бітваў ва Украіне", — цытуе словы міністра БЕЛТА. МУС купіла ўжо "вялікую колькасць дронаў", якія "выкарыстоўваюцца для выканання розных задач". Таксама ў Акадэміі МУС створана падраздзяленне, якое навучае аператараў беспілотнікаў. У гэтым ідзе цеснае супрацоўніцтва з Мінабароны. 

Нядаўна стала вядома, што ў Беларусі спрабуюць наладзіць серыйную вытворчасць беспілотнікаў для сілавых структур.

У МУС Беларусі створана беспілотная лятальная авіяцыя — Кубракоў
t.me/iammilitary/
У МУС Беларусі створана беспілотная лятальная авіяцыя — Кубракоў
У МУС Беларусі створана беспілотная лятальная авіяцыя — Кубракоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.