Расія застанецца пагрозай для Еўропы нават пасля вайны ва Украіне — Сікорскі
Радаслаў Сікорскі / pap.pl
Расія застанецца пагрозай для Еўропы нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
"Нам не патрэбныя ваенныя базы ва ўсіх кутках свету. Нам трэба быць дастаткова моцнымі, каб стрымліваць Пуціна", — падкрэсліў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Польшчы.
Паводле Сікорскага, Расія магла б мець эканоміку, супастаўную з амерыканскай, калі б укладала сродкі ў развіццё, а не ва ўзбраенне. Цяпер жа, адзначыў польскі міністр, расійская эканоміка саступае нават італьянскай.