У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" сайт польскага інфармагенцтва PAP

Інфармагенцтва PAP

Інфармагенцтва PAP / PAP

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

У яго трапіў сайт польскага інфармацыйнага агенцтва PAP (Polska Agencja Prasowa), якое кантралюецца дзяржавай. Адпаведнае рашэнне прыняў 28 ліпеня суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

У той жа дзень гэты ж суд прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Таксама ў "экстрэмісцкі спіс" трапілі YouTube-канал беларускага рок-гурта DZIECIUKI, шэраг акаўнтаў у Інстаграме, Тэлеграме, Фэйсбуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.