Трое падлеткаў загінулі ў страшнай аварыі пад Лельчыцамі

На месцы аварыі

На месцы аварыі

Трагічная аварыя адбылася ў ноч з 30 на 31 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне. Як паведамляюць у ДАІ, 17-гадовы кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у дрэва. На кадрах з месца аварыі відаць, у якім стане апынулася машына: яе фактычна разарвала на часткі.

Трое подростков погибли в страшном ДТП под Лельчицами

Трое пасажыраў загінулі: двум было па 17 гадоў, аднаму — 16. Сам кіроўца і 15-гадовы пасажыр трапілі ў бальніцу. Пра іх стан у ДАІ нічога не паведамілі. 

Як удакладнілі ў СК, і кіроўца і ягоныя пасажыры былі нападпітку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.