Трамп ад імя Рады міру заявіў аб пагадненні аб раззбраенні ХАМАС

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп заявіў, што ягоная Рада міру "дасягнула гістарычнага пагаднення аб поўным раззбраенні ХАМАС".

"Гэта пагадненне — ключавы крок да таго, каб Газай нарэшце кіраваў новы палесцінскі ўрад, які будзе цесна супрацоўнічаць з Радай міру дзеля падтрымкі палесцінскага народа. Адначасова Ізраіль атрымае бяспеку, якой ён заслугоўвае, бо Газа больш не будзе выкарыстоўвацца як база для тэрарыстычных нападаў",напісаў у сваёй сацсетцы Truth прэзідэнт ЗША.

Паводле Трампа, выконвацца пагадненне будзе паэтапна. Па меры завяршэння раззбраення ХАМАС ізраільскія войскі будуць выводзіцца, а "міжнародныя сілы па стабілізацыі разам з новай палесцінскай паліцыяй возьмуць на сябе адказнасць за бяспеку Газы".

"Паводле гэтага пагаднення, Газа нарэшце акажацца пад кіраваннем новага палесцінскага ўрада, які будзе служыць свайму народу".

Рада міру — міжнародная арганізацыя, якую стварыў і ўзначаліў сам Трамп. Далучыўся да яе і лукашэнкаўскі рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.