Спёку, залевы, навальніцы і град прагназуюць у Беларусі ў суботу

Лета

Лета / Еўрарадыё

У суботу, 1 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па паўночным захадзе, зранку і ўдзень пераважна па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Удзень па паўночным захадзе пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы і град. Вецер будзе паўднёвы, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты. Удзень месцамі па паўночным захадзе прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў за секунду, у асобных раёнах — да 24 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы тэрмометры пакажуць 13-19 градусаў цяпла, па захадзе будзе 20-22 градусы вышэй за нуль. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад +26 градусаў па поўначы да +37 градусаў па поўдні.

У нядзелю, 2 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, уначы і зранку месцамі па поўначы — моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты, уначы і зранку пры навальніцах — моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 16-22 градусы цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +23 градусаў па паўночным захадзе да +36 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.