Святлана Ціханоўская змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы
Святлана Ціханоўская / @euroradio
Святлана Ціханоўская адкрыла рахунак у польскім банку PKO. Пра гэта яна распавяла "Белсату" падчас канферэнцыі "Новая Беларусь".
Днямі ў эфіры "Еўрарадыё" Ціханоўская скардзілася, што не змагла адкрыць банкаўскім рахунак у Польшчы, бо ў яе скончыўся беларускі пашпарт. Аднак пасля некалькіх спробаў яна ўсё ж змагла гэта зрабіць.
"У мяне атрымалася адкрыць банкаўскі рахунак пасля некалькіх спробаў, якія праваліліся. Але толькі пасля таго, як я паказала сваю сувязь з Польшчай, калі мы адкрылі тут рахунак для працы Офісу. Толькі тады мне дазволілі зрабіць банкаўскі рахунак", – распавяла Ціханоўская.
Па словах Ціханоўскай, у Польшчы яна жыве на падставе дазволу на жыхарства. Таксама яна мае польскі праязны дакумент, які выдаецца асобам, у якіх няма нацыянальнага пашпарту.