Стала вядома, як выглядае антыдронавая абарона ў беларускіх памежнікаў

Антыдронавая абарона на заставе "Кіраў"

Антыдронавая абарона на заставе "Кіраў" / t.me/flagshtok

Стала вядома, як выглядае антыдронавая абарона ў беларускіх памежнікаў.

Яе заўважыла выданне "Флагшток" на справаздачным фота з канцэрта, арганізаванага БРСМ на пагранзаставе "Кіраў" у Нараўлянскім раёне. Гэтая застава размяшчаецца прыкладна за сем кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Над складам гаруча-змазачных матэрыялаў на фота можна заўважыць супрацьдронавую рашотку. Мяркуючы па канструкцыі і вонкавым выглядзе, гэтае прыстасаванне, бадай, прызначаецца для абароны аб'екта ад скідаў беспілотніка. А вось надзейна абараніць ад прамога ўдару сучаснага FPV-дрона яна наўрад ці здолее.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.