Шосты год змагання: ці ёсць дэмсілам чым пахваліцца? Эфір са Святланай Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Набліжаецца 9 жніўня — ужо шостая гадавіна рэвалюцыі 2020 года і час падвядзення вынікаў на чарговай канферэнцыі “Новая Беларусь”. Але ці ёсць дэмсілам гэтым разам чым пахваліцца? Чым далей ад 2020 года, тым меншая цікавасць да беларускіх пратэстаў як з боку заходніх палітыкаў і грамадства, так і з боку саміх беларусаў. У якіх чым далей, тым больш праблем назапашваецца. Вырашыць якія бывае вельмі няпроста. А існуючыя структуры дэмсіл дапамагчы з іх вырашэннем не ў стане.

Якія на сёння галоўныя выклікі стаяць перад беларусамі — як ў замежжы, так і ў Беларусі, — і ці ёсць у дэмсіл магчымасці і рэсурсы гэтыя праблемы вырашаць? На якім этапе знаходзіцца перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам, і ці ёсць разлік на тое, што “Круглы стол” магчымы ў бліжэйшы час? Ці захоўваецца вера ў “акно магчымасцей”, і як не спазніцца і скарыстацца ім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.