Праваабаронцы зафіксавалі першыя пераследванні па артыкуле "прапаганда ЛГБТ" у Беларусі

Рэзка вырасла колькасць запытаў на эвакуацыю з Беларусі людзей ЛГБТК+

Рэзка вырасла колькасць запытаў на эвакуацыю з Беларусі людзей ЛГБТК+ / Euroradio

З траўня па жнівень 2026 года ініцыятыва TG House, якая займаецца правамі людзей ЛГБТК+, атрымала 18 запытаў на эвакуацыю з Беларусі. Усяго з пачатку года імі было атрымана 22 запыты. Ініцыятыва за бягучы год дапамагла выехаць з краіны васьмярым людзям.

Для параўнання: за ўвесь 2025 год было эвакуявана 12 чалавек. Такімі лічбамі з Еўрарадыё падзяліліся прадстаўнікі ініцыятывы.

Нагадаем, што ў 2026 годзе ў Беларусі зьявіўся закон, паводле якога ўсталёўваецца адказнасць за распаўсюджванне інфармацыі аб "прывабнасці" гомасэксуальных адносін, зьмены полу і бяздзетнасці.

Паводле артыкула, фізічным асобам пагражае штраф да 20 базавых велічынь, індывідуальным прадпрымальнікам — да 100, юрыдычным асобам — ад 100 да 150 базавых велічынь. 

Калі з інфармацыяй азнаёміўся непаўналетні, санкцыі ўзмацняюцца: для фізічных асоб прадугледжаны штраф ад 20 да 30 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Усяго ў першай палове года арганізацыя задакументавала 20 выпадкаў ціску з боку праваахоўных органаў. Гэта адвольныя затрыманні, праверкі тэлефонаў, допыты і вобыскі ў родных ад'ехаўшых актывістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.