Пра “акно магчымасцей”, вяртанне Бабарыкі на палітычнае поле і вайну — эфір

Юры Дракахруст

Юры Дракахруст / Facebook

Ад падзей 2020-га беларусаў аддзяляе ўжо шэсць гадоў, але беларуская супольнасць працягвае жыць і тымі падзеямі, і тымі здабыткамі, і тымі стратамі  ды траўмамі. І нават ладзіць адмысловую канферэнцыю з жыццесцвярджальнай назвай “Новая Беларусь”. На якой разважаюць пра тое, як у той Беларусі будзе добра жыць і якія рэформы яны там правядуць. Што праўда, добра жыць будуць не ўсе, бо люстрацыя і пакаранне за злачынствы. Але калі яшчэ больш шчыра, то і далёка не ўсе падзеямі 2020 года працягваюць жыць, не ўсім цікавая гэтая канферэнцыя з яе рэфлексіямі. Не ўсім падабаецца, што дэмсілы робяць.

Якія ўражанні ад сёлетняй канферэнцыі і ці не час змяняць фармат, бо і да яе, і да палітызаваных вулічных акцый цікавасць у людзей невялікая? Чым адметная новая ініцыятыва Бабарыкі і чаму для яго не знайшлося месца побач з Ціханоўскай? Чаму рэжым Лукашэнкі так заўзята імкнецца ціснуць нават на тых беларусаў, якія пакінулі радзіму, і ці доўга беларусам чакаць абяцанага “акна магчымасцей”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.