Пайшоў з жыцця Генадзь Шэпелеў, якога называлі "вартавым Крапівенскага поля"

Генадзь Шэпелеў

Генадзь Шэпелеў / Радыё Рацыя

Ва ўзросце 70 гадоў памёр Генадзь Шэпелеў — адзін з арганізатараў бардаўскіх фэстаў на гістарычным Крапівенскім полі пад Оршай, паведамляе "Наша Ніва".

Былы дэсантнік, Шэпелеў працаваў машыністам, пасля зарабляў як прадпрымальнік.

За арганізацыю бардаўскіх фэстаў Генадзя Шэпелева называлі "вартавым Крапівенскага поля".

На мінулым тыдні ў яго скокнуў ціск. Актывіста паклалі ў кардыялогію, але ён захоўваў добры настрой, жартаваў, пішуць сябры ў сацсетках. Ад 8 верасня Шэпелеў быў у коме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.