Партыі Мерца зноў пагражае паражэнне на чарговых федэальных выбарах

Фрыдрых Мерц

Фрыдрых Мерц / RFI

У нядзелю ў Берліне і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі пройдуць выбары ў мясцовы парламент. Чакаецца, што ультраправая “Альтэрнатыва для Германіі” і тут узмацніць свае пазіцыі, а ХДС канцлера Фрыдрыха Мерца атрымае чарговае паражэнне.

Мерц гэта разумее, таму адмяніў паездку на Генасамблею ААН. Праблема яшчэ і ў тым, што большасць сяброў ХДС лічаць, што дзеючы канцлер цяпер не лепшая кандыдатура для лідара парты і краіны.

Некаторыя эксперты мяркуюць, што чарговы правал на выбарах можа пагоршыць становішча Мерца. Сваю нядаўнюю перамогу ў Саксоніі-Анхальт АдГ называе "пачаткам канца" ХДС, а яе лідарка Аліс Вайдэль заяўляе, што ХДС мёртвая, і патрабуе правядзення новых федэральных выбараў.

АдГ вядомая сваёй жорсткай пазіцыяй да мігрантаў, крытыкай ЕС і любоўю да Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.