Па ўсходзе Беларусі ў пятніцу чакаюцца невялікі дождж і мокры снег

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У пятніцу, 6 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі — дождж, мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+4 градусы, удзень прагназуецца 2-8 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 7 лістапада, надвор'е чакаецца воблачнае з праясненнямі. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць ад 5 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, удзень чакаецца 1-7 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.