Надвор'е на тыдзень: восень яшчэ затрымаецца

Надвор'е на тыдзень 9–15 лістапада

Надвор'е на тыдзень 9–15 лістапада / gp.by

На наступным тыдні ў Беларусі будзе нестабільнае надвор'е. Як расказаў сінаптык Дзмітрый Рабаў, спачатку рэзка пахаладае, а потым будзе пацяпленне з дажджамі. 

У першай палове тыдня ў краіне будзе пераважна воблачнае надвор'е. Ападкі малаверагодныя, але па ранках — туман і галалёд. 

9 лістапада, панядзелак, тэмпература ўначы будзе ад -3°С да +3°С. У сярэдзіне дня — ад 0°С у паўночных раёнах да +7°С у паўднёвых.

У аўторак, 10 лістапада, уначы ад -3°С да +2°С, удзень слупкі тэрмометраў падымуцца ад 0°С па ўсходзе да +6°С па паўднёвым захадзе Беларусі.

У сераду, 11 лістапада, уначы і раніцай каля 0°С. У разгар дня тэмпература ад +1°С па Віцебскай вобласці да +6°С па поўдні. Таксама па поўдні і паўднёвым усходзе краіны пройдзе атмасферны фронт, які прынясе ў гэтыя раёны дажджы. Магчымы мокры снег. 

Ужо з чацвярга, 12 лістапада, антыцыклон зрушыцца на ўсход, саступаючы месца франтальным сістэмам з Атлантыкі. Неба шчыльна зацягне хмарамі. У большасці раёнаў чакаюцца дажджы. Уначы ад -2°С да +3°С. Удзень ад +2°С цяпла па ўсходзе Віцебскай вобласці да +6°С па Брэсцкай.

У пятніцу, 13 лістапада, надвор'е працягнуць фарміраваць непагодлівыя атмасферныя франты і вільготнае паветра. Уначы і раніцай ад -2°С да +4°С, удзень ад +2°С па паўночным усходзе краіны да +8°С па крайнім паўднёвым захадзе.

У выхадныя ўся тэрыторыя Беларусі апынецца ў цёплым сектары глыбокага атлантычнага цыклону. У некаторых раёнах пройдуць дажджы. Уначы і раніцай — туман.  

У суботу, 14 лістапада, усталюецца пасмурнае, сырое і ветранае надвор'е. Тэмпература ў начныя гадзіны ад -2°С да +2°С. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца ад +5°С па Віцебскай вобласці да +10°С…+14°С па Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

У нядзелю, 15 лістапада, будзе воблачна з праяснення мі. Уначы ад -1°С да +5°С, у сярэдзіне дня ад +1°С па Віцебскай вобласці да +7°С па Брэсцкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.