“Мы не агрэсары!”: пра “адкрытыя” межы, вайну і “змяншэнне рэпрэсій” — эфір

Валеры Карбалевіч

Валеры Карбалевіч

Падчас сваёй вандроўкі на Палессе і выступлення на акрыцці фестывалю “Кліч Палесся” Лукашэнка не здолеў абысціся без палітінфармацыі. Ізноў гучалі словы пра тое, які жах робіцца на межах Беларусі, пра спробы ўцягнуць мірны беларускі народ у вайну і пра тое, што Беларусь не хоча ваяваць ні з кім. А ў доказ таго, што рэжым Лукашэнкі ніякі не агрэсар, расказаў пра загад адкрыць пункты пропуску для тых украінцаў з памежных рэгіёнаў, якія хацелі збіраць грыбы-ягады ў беларускіх лясах ды на балотах. 

Да каго найперш былі скіраваны словы Лукашэнкі пра жаданне міру і ці павераць яму ва Украіне? Як рыторыку Лукашэнкі мяняюць украінскія ўдары ўглыб Расіі і чаго асцерагаецца рэжым, праводзячы няспынныя вучэнні сілавікоў? Што ў выніку года перамоў засталося ад намераў Вашынгтона “адцягнуць хаця б крыху Лукашэнку ад Масквы” і ці варта спадзявацца на “акно магчымасцей”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.