"Мінскбуд" паказаў візуалізацыю праекта аднаўлення млына ў Лошыцкім парку

Рэндары праекта

Рэндары праекта / ГПО "Минскстрой"

ДПА "Мінскбуд" прадставіла візуалізацыю будучага выгляду млына ў Лошыцкім парку Мінска. 

Паводле праекта, будынак млына стане трохпавярховым з мансардным паверхам і аднапавярховай прыбудовай. Унутры размесцяць музейную экскурсійную зону, дэгустацыйную, абедзенную і банкетную залі. 

Наведвальнікі змогуць убачыць працу млынавага механізму і паназіраць за працэсам выпечкі беларускага каравая.

На першым этапе будаўніцтва планіруецца правесці проціаварыйныя работы: захаваную кладку XIX стагоддзя умацуюць часовымі апорамі, каб прадухіліць абрушэнне. Потым адкрыюць гістарычныя фундаменты будынка і ўладкуюць новыя, якія возьмуць на сябе асноўную нагрузку пры аднаўленні.

“Минскстрой” показал визуализацию проекта восстановленния мельницы в Лошицком парке

На тэрыторыі млына таксама з'явяцца летняе кафэ і сувенірны павільён. У рэчышчы сухога ручая, выкладзенага каменем, плануецца ўсталяваць рэзервуар з вадой і размясціць у ім вадзянoe кола.

“Минскстрой” показал визуализацию проекта восстановленния мельницы в Лошицком парке

Раней улады Мінска абяцалі пачаць работы ў 2026 годзе. Пакуль справа рухаецца ў распрацоўцы праектнай дакументацыі. Пры падрыхтоўцы праекта выкарыстоўваюцца гістарычныя выявы, на якіх захаваныя пабудовы адлюстраваны ў першапачатковым выглядзе.

Нагадаем, у Лашыцкім парку Мінска пасля рэканструкцыі гістарычнай забудовы застаюцца два аб'екты ў зруйнаваным стане — млын у глыбіні парку і капліца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.