Міністэрства адукацыі прапанавала выкарыстоўваць цытаты Лукашэнкі ў школах

Школа ў Беларусі

Школа ў Беларусі / LookByMedia

Міністэрства адукацыі Беларусі распрацавала дакумент па выхаваўчай рабоце ў школах, у якім выказванні Аляксандра Лукашэнкі прыводзяцца побач з цытатамі, памылкова прыпісанымі старажытнагрэчаскім філосафам.

У дакуменце, у прыватнасці, прыведзена цытата, пры дапамозе якой дзецям плануюць прышчапляць патрыятызм: "Не будзеце займацца працоўным выхаваннем, выхаваннем дзяцей у школе — напалову ваша эфектыўнасць на ўроках знікне". 

Минобразования предложило использовать цитаты Лукашенко в школах

Акрамя гэтага выказвання, у дакуменце таксама змяшчаюцца дзве цытаты, падпісаныя імёнамі Сакрата і Платона. Але яны не маюць дачынення да старажытнагрэчаскіх філосафаў — сапраўдныя выказванні Сакрата і Платона з пазначаным тэкстам не супадаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.