Коўл назваў прамежкавай сённяшнюю дамову

Джон Коўл на перамовах у Аляксандра Лукашэнкі

Джон Коўл на перамовах у Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by

Сённяшнюю дамову па вызваленні 25 палітвязняў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл назваў прамежкавай.

"Бакі працягнуць работу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і абодвума бакамі ўзгодненыя, будуць дадатковыя вызваленне асоб і зняцце санкцый з беларускіх кампаній", — заявіў амерыканскі прадстаўнік.

Як паведамлялася раней, Злучаныя Штаты пагадзіліся зняць санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў — лідскай "Лакафарбы" і канцэрна "Беллеспаперпрам". У адказ на гэта рэжым Лукашэнкі "ў якасці жэста добрай волі" вызваляе 25 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.