Інфармацыю пра затрыманні беларусаў распаўсюдзіў канал-падробка КДБ

КДБ

КДБ / Калаж Еўрарадыё

29 жніўня ў Telegram з’явілася інфармацыя пра затрыманне КДБ групы беларусаў, якіх нібыта падазраюць у зборы інфармацыі пра прадпрыемствы абарончага комплексу для "замежнага куратара". @reformby звярнуў увагу, што паведамленне распаўсюдзіў фэйкавы Telegram-канал, які выдае сябе за КДБ.

Афіцыйны канал КДБ (@KGB_BY_channel) абнаўляецца нерэгулярна. У асноўным там публікуюць спісы беларусаў, якіх улады ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў". Паведамленне пра затрыманне з’явілася не на афіцыйным канале, а ў падробленым — @kgb_kanal.

У паведамленні сцвярджалася, што затрыманыя збіралі "звесткі пра вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў, перамяшчэнне асобных відаў прадукцыі і іх супрацоўнікаў". Аднак паходжанне гэтай інфармацыі і яе сапраўднасць не пацверджаныя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.